Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

Крыху Усходу на Захадзе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна ехаў я з Ольштына ў Беласток, на аўтобусе. У Астралэнцы здзівіў мяне касцёл з чырвонай цэглы арыгінальнага дызайну — са шматлікімі візантыйскімі архітэктурнымі элементамі. І ў адлеглай ад Астралэнкі Ломжы з акон аўтобуса паказалася як жа вядомая „мураўёўка” з лацінскімі крыжамі...

У першай палове ХІХ стагоддзя расійскія ваенныя стратэгі рашылі пабудаваць на захадзе імперыі сістэму крэпасцей. Крэпасці гэтыя былі звеннямі абарончага ланцуга, які акружаў Усходнюю Прусію з поўдня і ўсходу па лініі Віслы, Нарвы, Бобры і Нёмана. Галоўнымі звеннямі гэтай сістэмы былі Дэмблін, Варшава, Модлін, Ломжа, Асавец, Гродна, Коўна... Меншымі звеннямі былі фарты, раскіданыя паміж галоўнымі крэпасцямі. Адзін з такіх фартоў меў быць пабудаваны ў Астралэнцы. Пачаліся зямныя працы, аднак крыху пазнавата, у канцы ХІХ стагоддзя, калі расійскім ваенным ведамствам стаў кіраваць генерал Уладзімір Сухамлінаў. Ён палічыў фарты і крэпасці ўстарэлымі элементамі ваеннай інфраструктуры. Распачатая ў Астралэнцы будова была спынена. А ўжо ў ходзе Першай сусветнай вайны расійская армія, прытрымліваючыся дактрыны Сухамлінава, пакідала без баёў магутныя крэпасці і фарты, адступаючы на ўсход.

У Астралэнцы, аднак, у царскі час знаходзіўся вялікі вайсковы гарнізон, які, як мяркуюць адны гісторыкі, меў прыкрываць граніцу са згаданай Усходняй Прусіяй і, як мяркуюць другія, меў быць апорным пунктам на выпадак нейкага польскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF