Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

Самыя папулярныя імёны і прозвішчы на Гайнаўшчыне

Аляксей МАРОЗ

Малгажата Цэтра была здольнай вучаніцай Гайнаўскага белліцэя, фіналісткай Алімпіяды па беларускай мове. Працягвала яна вучобу на аддзяленні польскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта і напісала там бакалаўрскую працу на тэму імён і прозвішчаў вучняў Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы. У 2015 і 2016 гадах даследавала яна персаналіі тадышніх белліцэістаў і белгімназістаў у класных журналах. Падчас сустрэчы, наладжанай 14 сакавіка ў Гарадской публічнай бібліятэцы імя Тадэвуша Ракавецкага ў Гайнаўцы, свае высновы Малгажата Цэтра параўнала з ранейшым даследаваннем імён і прозвішчаў вучняў Гайнаўскага белліцэя прафесара Міхала Саевіча, загадчыка беларусістыкі Універсітэта Марыі КюрыСкладоўскай у Любліне.

Сабраных прывітала дырэктар Гарадской бібліятэкі Ала Грыц, якая прадставіла Малгажату Цэтру і звярнула ўвагу на яе бакалаўрскую працу, прысвечаную мясцовым імёнам і прозвішчам. Тыдзень да спаткання закончыўся «Тыдзень рэгіянальнай кнігі», падчас якога ў памяшканнях гайнаўскай бібліятэкі былі арганізаваны выставы кніг аб Гайнаўцы і наваколлі, праводзіліся бібліятэчныя ўрокі для вучняў на тэму краязнаўчых кніжак. Дырэктар бібліятэкі прапанавала сабраным чытаць краязнаўчыя кніжкі, якія былі раскладзены ў зале на сталах. У гэтай жа зале можна было паглядзець выставу алейных карцін Міколы Яноўскага са Старога Беразова. Дырэктар Ала Грыц запрасіла наведаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF