Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

«Колеры Праваслаўя Польшча» — трэці альбом

Падляшская ваяводская ксёнжніца імя Лукаша Гурніцкага, Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства і Праваслаўны фатаграфічны сервіс «OrthPhoto» ды Асацыяцыя «Orthnet» запрасілі 17 сакавіка ў новую сядзібу ваяводскай бібліятэкі па вуліцы М. СкладоўскайКюры (былая Універсітэцкая бібліятэка імя Ежы Гедройца) на прамоцыю трэцяга выдання альбома «Колеры Праваслаўя. Польшча» ў спалучэнні з прэм’ерай анімацыі Паўла Іванюка «Праваслаўе ў Польшчы». Зала імя Рышарда Качароўскага запоўнілася з берагамі прыхільнікамі праваслаўя, аматарамі прыгожых здымкаў, аўтарамі выбраных фатаграфій якія апынуліся ў багатым, вялікім і вельмі прыгожым альбоме, а таксама прадстаўнікамі гмін і ўстаноў, якія як дабрадзеі пасадзейнічалі выданню гэтага незвычайнага супольнага твора — гарадоў Беласток, БельскПадляшскі, Гайнаўка ды гмін БельскПадляшскі, Гарадок, Міхалова, Мельнік, Нараўка, Заблудаў, а таксама Міністэрства замежных спраў РП, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны РП ды Фонду «Дыялог народаў». Яго рэдактары — Яраслаў Харкевіч, калектыў «OrthPhoto» і Аляксандр Васылюк:

— Альбом «Колеры Праваслаўя. Польшча» гэта прэзентацыя прыгажосці і разнастайнасці праваслаўя ў Польшчы, захопленай у аб’ектывы фотаапаратаў. Гэта таксама дзеля напаміну, што Праваслаўная царква ў гэтым рэгіёне прысутнічае бесперапынна з дзявятага стагоддзя, а яго пачаткі на паўднёвай ускраіне Польшчы звязаны з місіяй хрысціянізацыі святых братоў Кірылы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF