Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

Я ўнутры аптыміст...

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Юрыю Баену — 60! Якраз столькі гадоў таму Бельская зямля атрымала будучага паэта, сябру Літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Яго радкі з’явіліся дакладна ў сямі зборніках: Лісты блакітных успамінаў (1991), Вечар над светам (1998), Крык дзікай ружы (2003), Пад нашым небам (2007), Бераг надзеі (2009), Шкатулка святла (2013) ды апошні Вочы зялёнай душы (2016) — усе выдадзеныя літаб’яднаннем «Белавежа». Юбілейныя абставіны сталі добрай нагодай для сустрэчы з паэтам і ягонай творчасцю. Узрост пазітыўна паўплывае на яго прагу тварэння і дзеяння — паэт родам з Мокрага паранейшаму актыўны ды не толькі на паэтычнай ніве.

Прыгоду з паэзіяй Юрый Баена пачаў яшчэ ў пачатковай школе. Паводле паэта сур’ёзным дэбютам можна лічыць яго верш «Лета», які быў надрукаваны ў «Зорцы» ў рубрыцы «Вучнёўская творчасць». Быў тады выпускніком шостага класа пачатковай школы ў Дубяжыне.

— Гэты верш фактычна быў надрукаваны летам. Помню, што калі ён з’явіўся на старонках «Зоркі», я быў проста ашаломлены гэтай падзеяй. І гэта быў такі моцны штуршок да таго, каб далей пісаць свае радкі. Пазней, калі я быў ужо вучнем Бельскага белліцэя, я дэбютаваў на літаратурнай старонцы «Белавежы» ў «Ніве». У маёй творчасці моцна дапамагаў мне тагачасны галоўны рэдактар «Нівы» Георгій Валкавыцкі. Бывала, што дадзены нумар літаратурнай старонкі быў практычна падрыхтаваны, меў ужо ісці да друку, але аказвалася што спадар Георгій зрабіў у ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF