Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

Конь для народа — сакольская парода

Яўген ВАПА

У сакавіку заўсёды з цікавасцю прыглядаюся адабраным членамі журы намінантам да ўзнагароды «Падляшская марка года», фінансаванай і прамаванай Маршалкоўскай управай у Беластоку. Паводле ўладароў ваяводства ўзнагароджаныя прадукты маюць паказаць тое, што самае лепшае, цікавае, перспектыўнае і прытым наша падляшскае. Да трынаццатага выпуску конкурсу было прынятых сто семдзесят дзевяць прадуктаў, з якіх да фінальнай часткі была вылучана толькі дваццаць адна прапанова ў сямі катэгорыях: харчовы прадукт, ужытковы прадукт, інвестыцыя, адкрыццё, падзея, культура, грамадства. Канчатковыя вынікі галасавання журы і інтэрнаўтаў будуць вядомы дваццаць сёмага красавіка. Зразумела, што ў такой сітуацыі журы мела нялёгкую загваздку ў састаўленні шортліста фіналістаў. У яе рашэннях аж надта відавочная карэктнасць да патрэбы выяўлення ў выніках вылучэння ўсіх рэгіёнаў ваяводства. Ну і відавочная даніна сур’ёзнаму бізнесу Падляшша, які ўжо сам даўно выпрамаваўся ў Еўропе і свеце без спецыяльнай зарукі мясцовых улад. Аднак добра, што такое прызнанне ў рэгіянальнай палітыцы ім самім таксама неабыякавае. У канцы гэта яны даюць нам рэальныя месцы працы і зарплату, а не маняць, што мы тут усе зажывем, дзякуючы чыстаму паветру і лясам, да якіх уваход забаронены. Аднак маё здзіўленне эквілібрыстыкай журы выклікаў састаў намінантаў у катэгорыі адкрыццё: Przystosowanie maszyny do szycia dla osób z niepełnosprawnością kończyn dolnych; (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF