Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

Дзіравая дзяржава

Міраслаў ГРЫКА

Славуты дэкрэт № 3 Аляксандра Лукашэнкі — як дзірка на расійскай дарозе. У Расіі дарожную ўхабіну вызначае норма. Калі яна не глыбейшая за 5 см, не даўжэйшая за 60 см і не шырэйшая за 15 см, яна не можа разглядацца як дзяржаўная... І як такая не кваліфікуецца як дзіра, не падлягае рамонту. Яе не ўключаюць у справаздачы дарожнай службы, і дзяржаўныя службовыя асобы, адказныя за дзяржаўныя дарогі, абмінаюць гэты праблемны факт шырокім кругом. Можа таму «расійская дарога» мае так шмат дзіўных паваротаў? Гледзячы на іх заблытанасць, ужо невядома адкуль і куды ідзе Расія. У любым выпадку, дарога гэта дарога, нават калі вяла ў нікуды. Дарэчы, гэтая «расійская» не менш пакручастая, чым «беларуская» або ў апошні час «польская».

У Расіі кожная выбоіна з параметрамі меншымі чым згаданыя раней, хоць яна знаходзіцца на дзяржаўнай дарозе, да дзяржавы не належыць. Безапеляцыйна ўстанаўляе гэта «норма дзіры». Дзірка недзяржаўная, але не значыць прыватызаваная. Бо ніхто да яе не прызнаецца. Такім чынам пазанарматыўная выбоіна на расійскіх дарогах набыла значэнне дзіркі з грамадскім статусам. Звяртае на сябе ўвагу, але яна быццам бы абстрактная. Нават калі хтосьці з за яе будзе мець шкоду, але ж не ўсе адразу ды ў той жа час. Гэта нічога, што ўсе карыстальнікі дарог могуць быць патэнцыйнымі ахвярамі такіх выбоін. Але не ўсе адразу! Не ўсё грамадства, толькі фізічныя асобы. І прытым толькі ўдзельнікі дарожнага руху. У рэшце рэшт, з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF