Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

Беларуская чаша

Віктар САЗОНАЎ

Гародня, зрэшты як і ўся Беларусь, даўно не бачыла такіх масавых вулічных пратэстаў як зараз. Славуты дэкрэт № 3 стаў не толькі сімвалам абсурду і поўнага неразумення ўладай як жывуць, ці дакладней сказаць выжываюць, беларусы, але і апошняй кропляй цярпення, якая ўжо перапоўніла чашу, праўда, толькі з аднаго боку. Беларуская чаша цярпення мае няроўныя краі (такое яе візуальнае ўяўленне). Гэта яе ўнікальнасць і адрозненне ад іншых — то з аднаго боку перапоўніцца, то з другога. А так каб праз усе краі разам, то яшчэ не.

Улада гэта зразумела першай і доўгія гады паспяхова выкарыстоўвала няроўнасці краёў беларускай чашы цярпення. То падымуць угору той бок, з якога ўжо паперла, то аддзьмухаюць сілай ад нізкага краю віно адчаю. І доўгі час такія маніпуляцыі ў іх паспяхова атрымліваліся.

Ды і на гэты раз нічога новага ўлада не прыдумала і прыдумваць не хацела. А навошта, калі ёсць даўно апрабаваныя спосабы?

Напачатку хацелі прыпадняць той нізкі бок, з якога палілося. Замарозілі дзеянне самага вядомага ў свеце дэкрэта ажно да канца года. Гэта ж трэба, замарозіць дзеянне ўжо дзеючага дэкрэта нібыта дзеля дапрацоўкі і больш дакладнага вывучэння. Маўляў, улада думае пра ўсіх, і пра дармаедаў таксама, хоць і было заяўлена, што дармаед усё ж не зусім сацыяльна правільная з’ява.

Зрэшты, такія заявы не новыя. Ад гэтай улады мы чулі, што і прадпрымальнік нешта чужароднае, падобнае на жуліка, якое паразітуе на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF