Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Адкрытая пяць гадоў. Не/адкрытая намі?

Уршуля ШУБЗДА

Пяць гадоў дзейнасці, 21 выстаўка, сустрэчы, дыскусіі, супраца са славутымі мастакамі... Галерэя Крынкі падвяла вынікі сваёй дзейнасці, выдаючы кніжку, якая можа ўцягнуць асобы, якіх не цікавіла яе існаванне ў новую (прынамсі) пяцігодку з ведамі і магчыма ахвотай, каб адкрыць сабе гэтае месца. Галерэя, заснаваная на грамадскіх асновах, мае дасягненні, якімі можна ганарыцца на Падляшшы, у Польшчы, на свеце. Як аказалася на сустрэчы ў беластоцкім клубе «Змена клімату», якая прайшла 5 сакавіка, заснавальнікі Галерэі маюць не менш амбітныя планы на будучыню. Жаданне прафесара Лявона Тарасэвіча — зрабіць выстаўку Ансельма Кіфэра, а таксама адкрыць мясцовых на тыя прапановы, якія, дзякуючы Галерэі, маюць яны «за плотам».

«Калі б людзі наведвалі Галерэю, іх жыццё магло б стаць лягчэйшым, бо ў кантакце з мастацтвам чалавек развіваецца, атрымлівае новы зарад энергіі, задаецца мноства пытанняў, якія адцягваюць яго ад безнадзейнасці будзёншчыны, ад звычайнага чакання пенсіі».

Дзеля чаго патрэбнае мастацтва? Для гульні? Сузірання? Рэфлексіі студэнтаў гісторыі мастацтва і культуразнаўства, якія ведаюць кантэкст і дыспуты? Гэта тое, аб чым я не маю паняцця, такі сорам. У Галерэі Крынкі расказ пра мастацтва даецца цікава, займальна і без спецыяльнага вытанчанага паняткавага апарату. Жыве і дае жыць.

«Калі сустракаешся з іншай думкай, калі супастаўляеш свае думкі з нечым, чаго можа нават не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF