Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Чаромхаўскія будні (ч. 2)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Размова з Уладзімірам Сідаруком, жыхарам Кузавы, шматгадовым супрацоўнікам „Нівы”.

— Была згадка пра кінаперасоўку. Куды Вы ездзілі з фільмамі?

— Было ў нашым Беластоцкім ваяводстве 18 кінаперасовак, абазначаных сімваламі BR — Białostockie Ruchome — з нумарамі ад 1 да 18. Наша мела нумар 9. Мы выязджалі з Беластока ў напрамку Нарвы. Заязджалі ў ІванкіРагозы. У Нарве было пастаяннае кіно і мы туды не заязджалі. І Нарва абслугоўвала тыя навакольныя мясцовасці, дзе была ўжо электрычнасць, а мы ездзілі туды, дзе яе не было, дзе патрэбны быў агрэгат. Ехалі мы тады далей у Ласінку, Барысаўку, Навасады, Тэраміскі. Далей былі Арэшкава, Вітава, ЧахіАрлянскія, Палічна, Дабрывада, Кузава. Фільмы дэманстравалі ў школах і святліцах. Пасля былі Сухавольцы, Сакі, Маліннікі, Пашкоўшчына, Пілікі, Даброміль, Кнарыды і ПятроваКшываколы. І Снежкі, Малочкі, Катлы, Пасынкі, Локніца... Усяго ў пачатку маёй працы абслугоўвалі мы звыш пяцідзесяці вёсак, а за адзін месячны праезд 23 вёскі — па адной вёсцы ў дзень. Я выбіраў месячны маршрут, паведамляў Ваяводскае праўленне кіно, а гэтая ўстанова паведамляла пажарнікаў, бо кожны раз патрэбны быў іх дазвол — каб было бяспечна.

Калі прымас Польшчы, кардынал Стэфан Вышынскі наведаў Драгічын, тады Ваяводскі камітэт партыі кінуў усе кінаперасоўкі ў наваколле Драгічына, каб адцягнуць людзей ад сустрэчы з прымасам; нам дасталіся Танкелі. Міліцыя кантралявала там усе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF