Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

ХVІІІ Конкурс беларускай гавэнды

Аляксей МАРОЗ

Васямнаццаты выпуск конкурсу расказчыкаў «Беларуская гавэнда» можна прыраўняць да паўналецця, а конкурс здабыў ужо прызнанне як сярод вучняў, так і настаўнікаў, якія іх рыхтуюць да аповедаў пабеларуску. 3 сакавіка ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы на беларускай мове распавядалі 23 расказчыкі са школ з Гайнаўкі, Нарвы, Нараўкі, Міхалова, Чыжоў і Новага Корніна.

Ініцыятарам і арганізатарам конкурсу расказчыкаў «Беларуская гавэнда» з’яўляюцца настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі Ян Карчэўскі, а дапамагаюць яму дырэкцыя школы, вучні і настаўнікі. Публіку сёлета саставілі самі расказчыкі, іх настаўнікі і бацькі, а таксама вучні Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы. Мерапрыемства ўдастоілі віцэстараста Гайнаўскага павета Ядвіга Дамброўская, якая многа гадоў працавала настаўніцай нямецкай мовы ў гайнаўскай беларускай школе, дырэктар Гайнаўскага белмузея Тамаш Ціханюк, дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы Яўген Сачко і яго намесніца Ніна Лукасік. Ліст да ўдзельнікаў конкурсу даслаў Міхаіл Рыбакоў, кіраўнік Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве.

У гэтым годзе аповеды многіх вучняў былі на высокім узроўні. Фінальны рэзультат выступаў з расказамі на беларускай мове залежаў ад акцёрскіх здольнасцей маладых людзей, хаця здараліся моўныя хібы. Члены конкурснай камісіі, Яланта Грыгарук, метадыст па беларускай мове (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF