Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Бюджэт Карыціна з вялікімі рэсурсамі на інвестыцыі

Уршуля ШУБЗДА

Палову бюджэту на 2017 год гміна Карыцін (пражывае ў ёй 3.500 людзей), прызначыць на інвестыцыі. Войт Міраслаў Лех падкрэслівае, што гэты і чарговы год будуць вельмі важнымі для гміны, якая, дзякуючы грошам між іншым з трансгранічных праектаў, значна павысіць турыстычную прывабнасць і палепшыць інфраструктуру ў гміне.

— Праектаў ужо закантрактаваных або блізкіх таго гміна мае сапраўды многа, — кажа войт Карыцінскай гміны Міраслаў Лех.

Каля 5,5 мільёна злотых гміна прызначыць на рамонт дарог, з чаго 4 мільёны ўдалося атрымаць са сродкаў Праграмы развіцця сельскіх абшараў. Гміна таксама на гэтую мэту атрымае грошы з так званых «схетыновак».

— Я не ведаю ці ёсць шмат гмін у Польшчы, дзе кожны пададзены праект разглядаецца паспяхова, што гарантуе паступленне знешніх фінансавых сродкаў, — кажа войт Міраслаў Лех.— Нагадаю, дарэчы, што першай «схетыноўкай» пабудаванай у Польшчы была дарога ў Карыціне. Я — як і мае калегі і радныя — лічым, што асновай для развіцця з’яўляецца добрая сетка дарог. Думаю, што дзякуючы таму фермеры і прадпрыемствы ў гміне Карыцін квітнеюць.

4,6 мільёна на рэканструкцыю раннесярэднявечнага гарадзішча

Ужо некалькі гадоў раней гміна Карыцін старалася атрымаць грошы на рэканструкцыю раннесярэднявечнага паселішча ў Мілеўшчыне. У 2011 годзе не ўдалося атрымаць сродкаў з трансгранічнай праграмы, пазней гміна не атрымала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF