Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Аляксандр Валкавыцкі — як настаўнік стаў сімвалам камуністычнага ярма

Мікола ВАЎРАНЮК

На мінулым тыдні праз медыя пракацілася інфармацыя, што войт гміны Нараўка Мікола Павліч адмаўляецца ад дагэтуляшняга існавання Аляксандра Валкавыцкага ў публічнай прасторы. Пра міфы і непраўдзівыя закіды ў бок трагічна загінулага Аляксандра Валкавыцкага чытаем у артыкуле Міколы Ваўранюка. (рэд.)

Злачынца, здраднік, савецкі і фашысцкі калабарацыяніст, агент НКВД і гестапа — такія інфармацыі выкідае гугл, калі хочаш нечага даведацца пра Аляксандра Валкавыцкага. Так пішуць ультраправыя польскія інтэрнэтпарталы і шырэй невядомыя грамадскія арганізацыі, якія дамагаюцца змены назвы вуліцы Валкавыцкага і ягонага імя ў Пачатковай школе ў Нараўцы. І супастаўляюць яго асобу з іншай ураджэнкай ваколіц Нараўкі — Данутай Седзікуўнай „Інкай”, санітаркай атрада польскага ўзброенага падполля Зыгмунта Шындзеляжа „Лупашкі”, расстралянай у 18 гадоў камуністычнай бяспекай у Гданьску. Пішуць адназначна, што Аляксандр Валкавыцкі выдаў маці „Інкі” гестапа, дзе тая і загінула.

„Аляксандр Валкавыцкі нарадзіўся ў 1895 годзе ў вёсцы Заблотчыне, Гайнаўскага павета, у сям’і малазямельнага мужыка, — чытаем у афіцыйнай біяграфіі, якая вісіць у кабінеце беларускай мовы, але якой ужо няма на сайце школы. — Бацькі Аляксандра, нягледзячы на цяжкія эканамічныя і сацыяльныя ўмовы, стараліся па меры сваіх сціплых магчымасцей забяспечыць сыну адукацыю. У 1902 годзе пасылаюць 7гадовага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF