Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Польская талерка

Міраслаў ГРЫКА

Інтэнсіўны яшчэ да нядаўняга часу польскабеларускі флірт гэта ўжо счарсцвелая справа. А пасля «антыдармаедных» пратэстаў у Беларусі абымшэла нават таксічнай цвіллю. Я не сумняваюся, аднак, што ў выніку палітычнага гніласнага распаду, званага дыпламатычнай рэцыркуляцыяй, вернецца нават на міжнародны стол, як закуска да прымусовага абеду. Еўрапейскія краіны, вядома ж, адмовяцца ад такога прыёму галаўным болем. Сядуць за сталом тады Лукашэнка, пан Вашчыкоўскі і... Расія. Bon appetit, Польшча!

Прыгадаю, што недзе ў змрочных закутках галавы ці кабінета Вашчыкоўскага, дзе, як вядома, пануе адпаведная для вегетацыі вільгаць, прарасла ідэя адбіць рускім Беларусь. Уваход Аляксандра Лукашэнкі на Захад (чытай: у еўрапейскія банкі) вяжацца з лібералізацыяй эканомікі і аднаўленнем дэмакратычных стандартаў праз варшаўскую фортачку, што палічылася б поспехам польскай дзяржаўнай рацыі — рацыі, на самой справе, даволі заблытанай у кантэксце прагрэсуючай гаспадарчай дэлібералізацыі краіны і крышэння яе дэмакратычнага падмурка. Рацыя гэта, аднак, рацыя, у тым ліку асабістая пана Вашчыкоўскага, які падмацоўвае сваім аўтарытэтам бягучую знешнюю палітыку Рэчы Паспалітай. Яна заключаецца, агульна, ў тым, каб паказаць Еўропе, што палякі не абыхто і ўмеюць развіваць палітычную стратэгію не горш за англічан, якія паказалі ёй жэст Казакевіча. Толькі што Польшча не з’яўляецца імперскім востравам з геапалітычнымі межамі, хоць таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF