Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Гайнаўская дэбата наконт выклятых жаўнераў

Аляксей МАРОЗ

Бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак 12 лютага арганізаваў у Гайнаўскім доме культуры публічныя дэбаты пад лозунгам «Пераадолейма розніцы» у справе адзначання Нацыянальнага дня памяці выклятых жаўнераў у Гайнаўцы.

— Размовы пра «Бурага» і іншых выклятых жаўнераў будуць у Гайнаўцы жывымі. Паказванне сваіх поглядаў на вуліцах не вырашыць праблемы ацэнкі дзейнасці паасобных выклятых жаўнераў і таму дзеля дабра ўсяго насельніцтва нашага горада трэба размаўляць і пераадольваць розніцы падчас публічнай дэбаты, — сказаў яшчэ да дэбаты бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак.

Віцэбургамістр Гайнаўкі Андрэй Скепка пералічыў запрошаных на дэбаты — прадстаўнікоў Інстытута нацыянальнай памяці, Гістарычнага аддзялення Універсітэта ў Беластоку, сем’яў ахвяр атрада «Бурага», арганізатараў ІІ Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў, духавенства, падляшскага ваяводы, падляшскага маршалка, парламентарыяў, гарадскіх, павятовых і ваяводскіх самаўрадаўцаў.

У канцэртнай зале ГДК сабралася каля ста асоб, але на дэбаты не прыбылі прадстаўнікі Інстытута нацыянальнай памяці, Гістарычнага аддзялення Універсітэта ў Беластоку, каталіцкія святары, прадстаўнікі ваяводы і падляшскага маршалка, а таксама не было нікога з цяперашніх парламентарыяў, на што звярнулі ўвагу ўдзельнікі спаткання, Трохгадзінная сустрэча закончылася дэманстрацыяй фільма Юры Каліны «Сярожа». Да стала, за якім вялася публічная дыскусія, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF