Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

У палескай глыбінцы (76)

Ганна КАНДРАЦЮК

У жыцці я выпускаў толькі белых галубоў, — кажа пра сябе Леанід Хведаравіч, — усё стараўся, каб рабіць добра. Не для славы, пачоту — во, паглядзіце, які я! А так, звычайна, палюдску. Хочаце канкрэты, дык калі ласка: выратаваў трох тапельцаў. Адну жанчынку ледзь вывалак з вады. Тапельніца важыла за сто пяцьдзясят кілаграмаў.

Тады ў аблічы смерці, калі ён дабыў жанчыну на бераг і вярнуў дыханне, не думаў пра гонар і славу, хутчэй спалохаўся за сябе:

— Гляджу, а яна здаравенная як кабыла, грудзі як вёдры. Яна ж магла пацягнуць на дно, прыдушыць у час рэанімацыі.

Апошні, хоць і трагічны выпадак у нашай кампаніі падвялі бадзёрым тостам: за шчасце! Леанід Хведаравіч патлумачыў, што для яго зараз значыць шчасце. Якраз Коля данёс на стол смажаныя духмяныя каўбасы хатняй работы, ажно слінка пацякла.

— Шчасце гэта тады, калі твае госці дапіваюць да дна! — апошняя выснова была накіравана ў мой бок.

На Палессі абавязкова трэба выпіць тры першыя чаркі да дна. Недапіты кілішак, прамаўляе як недахоп пашаны для гаспадара. Найбольш крыўдна, калі нехта пакіне пітво ў трэцяй чарцы, якую падымаюць за любоў! Тады ўсе перакідваюцца зрокам і маўчаць. Бо ж вядома, што трэцяй чаркі не дапіваюць толькі жанчыны лёгкіх паводзін.

Каб прыгожы пол адчуваў сябе годна і свабодна з неадназначнымі тостамі ў застоллі, для іх ставяць мініяцюрныя чаркі і наліваюць па капельцы.

— А яны і так першыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF