Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Варшава, якую ведаў Сакрат Яновіч

Сяргей ЧЫГРЫН

Шукаючы звесткі па архівах і розных старых выданнях пра беларусаў у Варшаве першай паловы ХХ стагоддзя, натрапіў я і на артыкул Сакрата Яновіча „Мая Варшава”, які быў апублікаваны ў беластоцкім „Беларускім календары” на 1975 год. Уважліва прачытаў яго. Матэрыял невялікі, ён змясціўся на дзвюх старонках. У ім аўтар нагадвае, што Варшава з’яўляецца не толькі сталіцай Польшчы, але і жывой часткай гісторыі беларускай культуры. Далей Сакрат Яновіч апісваў тое, што бачыў у Варшаве, што прыгадваў аднойчы, калі крочыў яе вуліцамі раніцай. А прыгадваліся і ўяўляліся і Марыля Верашчака, і Міцкевіч з Манюшкам, і Карловіч, які «на хаду чытае „Дудку беларускую”». Ян Карловіч прыехаў з Кракава, з друкарні Анчыцавай... І „ясневяльможная пані Арэшчыха, якая за адным з вокан станіславаўскай камяніцы” адпісвае Багушэвічу, які, адзінокі са сваёй беларушчынай, шукае духоўнай апоры ў вядомай польскай патрыёткі. „Патрыёт аднаго народа безумоўна падтрымае патрыёта другога народа”, — сцвярджаў спадар Яновіч.

Прыгадваў у „Маёй Варшаве” Сакрат Яновіч і Федароўскага — „паляка з Кашубаў”, які на схіле гадоў там рыхтаваў да друку працу свайго жыцця „Люд беларускі”. Не абмінуў аўтар і Тарашкевіча, і Карскага, і майго земляка са Слоніма паэта Гальяша Леўчыка: „Смерць беларускага паэта Ільі ЛяўковічаЛеўчыка, які загінуў у час Варшаўскага паўстання, узвышаецца сімвалам. Ляўковіч загінуў у трагічным горадзе напярэдадні новага, калі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF