Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Чаромхаўскія будні

Александр ВЯРБІЦКІ

Размова з Уладзімірам Сідаруком, жыхарам Кузавы, шматгадовым супрацоўнікам „Нівы”.

— Вы пішаце пра многія справы з Чаромхі і наваколля, але я хачу распытаць Вас пра яшчэ больш. Для прыкладу, ад чыгуначнай станцыі ў Чаромсе па дарозе ў Кузаву ёсць вуліца Wąskotorowa. Ці тут была калісь вузкакалейка?

— Была. Тут, дзе разыходзяцца дарогі ў Кузаву і Ставішчы, стаяла калісь вадакачка. Па дарозе, якая сюды вядзе ад станцыі, пралягаў калісь прамы пуць Брэст — Беласток. Па тым пуці прывозілі вагоны з палівам, з вугальным брыкетам, які перагружалі на самазвальныя ваганеткі, што ездзілі па вузкакалейцы ад галоўнага пуці да вадакачкі; калі я стаў хадзіць у школу ў 1947 годзе, то мы яшчэ тымі ваганеткамі пад’язджалі. Той брыкет быў патрэбны для запуску ў рух помпаў, што падавалі ваду на вадакачку. Недалёка быў стаў, на рэчцы Нурэц, якая выплывае з пад Ставішч, з якога адыходзіў водаправод. Да вайны, калі разбамбілі чыгуначную станцыю ў Чаромсе, асноўная вадакачка стаяла на пуцях. А тут стаяла такая запасная, драўляная. Пасля вайны паставілі пры ёй мураваны дом для таго рабочага, што яе абслугоўваў; той дом стаіць і зараз. У 1952 або ў 1953 годзе пабудавалі вялікую вадакачку і тую запасную, драўляную, знеслі. Калі яе ліквідавалі, то зліквідавалі і стаў, з якога раней набіралі ваду. Той стаў быў пад аховай — нельга было ў ім ні купацца, ні рыбу лавіць. І калі той стаў разгачвалі, то наехала шмат чыгуначнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF