Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Адам Карвель з Залешан і іншыя

Міра ЛУКША

Пра свайго дзеда Адама ўспамінае Анатоль Карвель з Ялоўкі. У Анатолевых торбах поўных карт, кніжак пра турызм і гісторыю, ёсць яшчэ і лісты, у якіх сям’я Карвеляў просіць на розных мовах знайсці дакументы пра свайго продка Адама Карвеля. Ёсць там і сямейныя здымкі, на якіх дашукацца можна роднага падабенства сямейства і да спадара Анатоля, якога твар мае штосьці з... маладога Чэслава Немэна. Штосьці падобнае, шляхетнае ёсць у тварах людзей Гарадзеншчыны, Сакольшчыны...

Сярод сямейных здымкаў — фота Сяргея Лазо, малдаваніна, які быў блізкім сябрам Адама Карвеля. Але пра Сяргея Лазо можна знайсці ў энцыклапедыях, вікіпедыях, а Адам Карвель, дзякуй Богу, жывым вярнуўся дахаты. Хоць недурны быў і ў свеце абцёрся, лічыўся пасля ў роднай айчыне малаадукаваным, а той яго сябра Сяргей, з дваранаскага роду, быў вучоны — вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, затым — на фізікаматэматычным факультэце Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта. Сяргей Лазо — як пра яго пішуць «расійскі камуністычны дзеяч і ваенны», народжаны ў 1894 годзе ў Бесарабіі. Пішуць у Вікіпедыі, што загінуў ён у маі 1920 г., на станцыі МураўёўАмурскі, блізу горада Іман. «Быў ён расійскім дваранінам, афіцэрам ваеннага часу Расійскай імператарскай арміі, у перыяд распаду Расійскай імперыі стаў бальшавіцкім военачальнікам і дзяржаўным дзеячам, які браў актыўны ўдзел ва ўсталяванні савецкай улады ў Сібіры і на Далёкім Усходзе, быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF