Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Мае падляшскія дзевяностыя (ч. ІV)

Юрка БУЙНЮК

Світар «Boys»: На пачатку 1990х гадоў у нашай школе была мода на турэцкія світары маркі «Boys», якія прадаваліся на ўсіх падляшскіх базарах. Апраналіся ў іх усе хлопцы з нашай школы. Таксама я на адным здымку ў «Зорцы» маю на сабе гэты світар.

Джынсы: Калі ў 1980х гадах усе марылі мець модныя джынсы, то ўжо ў 1990х маглі здзейсніць гэтую мару. 1990я гэта эпоха джынсаў розных колераў ды розных фасонаў. Джынсы можна было купіць усюды: на базарах, у крамах. Цяпер заўважаю, што мінае мода на гэты матэрыял.

Канікулы на вёсцы

Канікулы на вёсках для вясковых дзяцей і моладзі гэта была праца, праца і яшчэ раз праца. Як не сенакос, то жніво, як не жніво то другі пакос сена — атавы. Да таго трэба было хадзіць штодзень рана і вечарам з каровамі. Трускалкі, чарэшні, суніцы, ягады, яблыкі, слівы, грыбы, грушы. Ніхто з вясковых дзяцей у 1990х не ездзіў на мора, у горы, каб потым фоткамі пахваліцца на фейсбуку. Гэтая распуста зараз прыйшла на вёску.

Мешаныя сужонствы

У 1990х гадах многія тадышнія хлопцы з нашай і суседніх вёсак пажаніліся з дзяўчатамі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Арменіі. Дзякуючы гэтым жанчынам Маліннікі не прапалі і не памерлі, таму што ў тых сем’ях нарадзілася многа дзетак. Наша вёска сапраўды стала «International». Чуць не Савецкі Саюз.

Малацьба «Вармянкай»

Інтэграцыйная рабочагасцінная імпрэза. Найчасцей на каталіцкае Ражджаство цэлая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF