Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Якая кніга найлепшая?

Міра ЛУКША

Наталля Федарчук, Анэта ПрымакаОнішк, Пётр Яніцкі і Шымон Тэжэўскі — намінаваны на XXVI літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага за найлепшую кнігу выдадзеную ў 2016 г. аўтарамі звязанымі з Беласточчынай. Капітул узнагароды імя В. Казанэцкага Галіна Казанэцкая, Дар’юш Кялчэўскі, Яраслаў Кляйноцкі, Марэк Каханоўскі, Катажына СавіцкаМяжынская, Юстына Сабалеўская, Данута Завадская з 22 кніг намінаваў творы чатырох аўтараў. Былі яны гасцямі на агульнай сустрэчы ў цэнтры Людвіка Заменгофа.

Наталля Федарчук намінавана за кнігурэпартаж (?) «Jak pokochać centra handlowe», Анэта ПрымакаОнішк за «Bieżeństwo 1915. Zapomniani uchodźcy», Пётр Яніцкі з Супрасля — за кнігу вершаў «13 sztuk» і Шыман Тэжэўскі з Аўгустова за дэбютанцкую кнігу прозы «Eteromanka», усталяваную ў даваенным Аўгустове, у якім злачынства спалучаецца з раманам жахаў. Раман наймалодшага аўтара заняў быў першае месца ў леташнім літаратурным конкурсе «Jestem tu» і выдаў яго Ваяводскі асяродак анімацыі культуры (адзіная кніга з намінаваных выдадзеная ў Беластоку). Хто атрымае ўзнагароду імя Казанэцкага, даведаемся 24 сакавіка.

Жанчыныаўтаркі да сустрэчы, як заўважылі некаторыя слухачы, падышлі без іроніі і «люзу», якім аўдыторыю адарылі аўтарымужчыны. Забытыя бежанцы і жанчыны ва ўмовах крызісу — галоўная тэма іх твораў. Наталля Федарчук (псіхапедагог, кампазітарка, вакалістка, мастачка і публіцыстка) у сваім рэпартажы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF