Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Дваццаць гадоў «Антракту»

Аляксей МАРОЗ

Ужо амаль 20 гадоў працуе ў Бельскім доме культуры Альжбета Фіёнік, якая заснавала і ўдала арганізуе дзейнасць тэатральнага калектыву «Антракт», у якім у трох узроставых групах займаецца некалькі дзясяткаў вучняў. Прэзентаванне нашых абрадаў, беларускага неапрацаванага фальклору, а таксама дэкламацыя пабеларуску з’яўляецца вельмі важнай часткай дзейнасці «Антракту», якога ўдзельнікі спачатку вучацца выступаць на сцэне, а пасля разгортваюць свой акцёрскі талент. Тры гады назад быў заснаваны тэатр сеніёра «Рэтра», у якім выступаюць перш за ўсё члены беларускага хору песні і танца «Васілёчкі». Яны падчас «Спасаўскіх запустаў» і пры іншых нагодах разам з членамі «Антракту» сталі паказваць абрады і тады афіцыйна завязалася абрадавая група з прадстаўнікамі розных пакаленняў «Антракт+», да якой належаць сеніёры і вучні «Антракту». Альжбета Фіёнік з’яўляецца тэатральным кіраўніком гэтых груп, у якіх займаюцца таксама дэкламатары. Усе яны займальна запрэзентаваліся 23 лютага на сцэне Бельскага дома культуры падчас юбілею 20годдзя дзейнасці тэатральнага калектыву «Антракт». Адбывалася гэта падчас штогадовых тэатральных запустаў і ў прысутнасці шматлікіх гасцей, якія прыехалі павіншаваць Альжбету Фіёнік і яе тэатральны калектыў. Не падвяла бельская публіка, якая запоўніла канцэртную залу.

Святкаванне пачалося з віншавальных прамоў і ўручання Альжбеце Фіёнік ганаровых грамат, дыпломаў, кветак і, канешне, падарункаў, на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF