Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

За гістарычную праўду — нашу і вашу? (4)

Яўген ВАПА

Ад гісторыі і палітыкі не ўцячэш. Можам заракацца, што мы не маем з ёю нічога супольнага, але аднак такім ці іншым чынам абмотвае яна нас сваёй павуцінай. І чым далей, то ўсё мацней. Таксама як у выпадку чарговага майго фельетона з вышэйпрыведзеным загалоўкам. Таму далей пішу яшчэ пра Рамуальда Райся «Бурага» і польскабеларускія дачыненні.

Справа «Бурага» раптоўна апынулася ў полі зацікаўлення агульнапольскіх медыяў, якія знаходзяцца ў ідэйным змаганні з сённяшняй уладай. Лепей позна чымсьці ўвогуле. Аднак інструментальнае выкарыстоўванне медыямі і некаторымі палітычнымі групоўкамі і грамадскімі рухамі нашай нацыянальнай трагедыі для сваіх партыкулярных інтарэсаў падказвае мне з вялікай насцярожанасцю ставіцца да такіх саюзнікаў. Чаму гадамі тыя ж медыі і палітыкі пра справу маўчалі і нічога не зрабілі ў карысць маральнай і фінансавай кампенсацыі сем’ям памардаваных? Гэта адна з саміх першых спраў, якая ад двух з лішнім дзясяткаў гадоў ставілася нашым асяроддзем чарговым польскім уладам. І як гарох аб сцяну, або галавою ў мур — вынік усіх дзеянняў у гэтай справе аказаўся нулявым. Цягам васьмі гадоў знаходжання пры ўладзе кааліцыі Грамадзянскай платформы з сялянскай партыяй, у прысутнасці ў Сейме дэпутатаў ад левых сіл справу кампенсацыі можна было вырашыць з пашанай для загінулых і іхніх нашчадкаў. Калі кіруючыя краінай перапрашалі вакол усіх і за ўсё, то аднак і мясцовым палітыкам, і міністэрскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF