Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Пра колькасць кручкоў

Міраслаў ГРЫКА

Параноі ў Беларусі аж занадта. У Польшчы (у апошні час) таксама. Толькі ці параноя гэта толькі палітычны кручок, на які маюцца злавіцца дробныя рыбкі, ці толькі прыём на «тоўстых рыб»? Ці ў Польшчы так званы «смаленскі сіндром» з’яўляецца паранояй часткі грамадства, ці хваробай цяперашняй улады? Ці можа гэта проста яе спосаб заняволіць усё грамадства? А ў Беларусі — ці масавыя акцыі супраць дэкрэта «на дармаедаў» з’яўляюцца прыкметай здаровага розуму грамадзян, ці іх калектыўнай паранояй, якая ў канчатковым рахунку прынясе рэвалюцыю? На карыслівую ўцеху Расіі, дадам. А можа нават з яе інспірацыі? Ой, хіба і я пачынаю набірацца параноі...

Як аказваецца, параноя мае пазачасавыя ўласцівасці, інтэрнацыяналісцкія, і нават міжасобасныя. Гэта тычыцца ўсіх, усюды. Пераплывае свабодна праз памежныя кардоны і мытні, не зважаючы на ладавыя ці палітычныя адрозненні. Незалежна ад разумнага супраціву грамадстваў, убіваецца клінам дурных дэкрэтаў у іх паўсядзённае жыццё. Часткова грамадства захоплівае, часткова сароміць, такім чынам абмяжоўвае яго калектыўны розум густой сеткай загадаў, абмежаванняў, юрыдычных недарэчнасцей. У агульнай складанасці, даводзіць чалавека да гогалеўскага вымярэння «Носа». Нагадаю, што ў гэтым інтрыгуючым апавяданні загаловачны орган, звычайны нос марнага асэсара Кавалёва, самавольна пакінуў яго аблічча, раптам набыў чалавечыя рысы і ў форме дзяржаўнага дарадцы стаў фарсіць «папанску» на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF