Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Духоўны цэнтр

Віктар САЗОНАЎ

Гэтыя размовы я памятаю з дзяцінства ад сваіх дзядоў. Людзі яны, як і большасць прадстаўнікоў гэтага пакалення, былі нешматслоўныя. Трапацца дзеля плявузгання не любілі. І нават калі вельмі запытаеш, пра сябе расказвалі мала і сціпла. Пры гэтым добра ўзважваючы і прадумваючы кожнае слова.

Адзін толькі прыклад. Як я ішоў у войска, сярод безлічы парадаў падвыпіўшых гасцей на маіх праводзінах пра тое, як там лепш сябе паводзіць і як там лепш прыстасавацца, ад дзеда я пачуў толькі адну фразу:

— Ты там, галоўнае, пастарайся па людзях не страляць.

У гэтай фразе было ўсё. І цяжар пражытага, і жыццёвы досвед, і грунтоўная абдуманасць таго, што раіш.

Але мы, дзеці, любілі падслухаць пра што дзяды гамоняць за чаркай. У тыя часы, калі дарослыя сядалі з бутэлькай за стол, у нас на Ашмяншчыне дзяцей туды не дапускалі. З розных прычын. Няма чаго дзецям узірацца на тое як п’юць гарэлку. Ды і пры гарэлцы дарослыя могуць і брыдка выславіцца, ды і сказаць нешта лішняе, адваротнае таму, што вучаць у савецкай школе. А такія рэчы трэба тлумачыць па цвярозаму і не за сталом. Ды і не прыйшоў быў яшчэ час пра ўсё расказаць.

І ўсё ж мы многае пачулі. Вельмі моцна мяне ўражвалі размовы пра пачатак вайны, калі ў 1939 годзе і нашы дзяды, беларусы, апынуліся ў польскім войску, якое не вытрымала націску з двух бакоў адразу. І асабліва пра савецкі палон, калі нейкі камісар сартаваў палонных. Афіцэраў адразу аддзялілі ад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF