Ніва № 11 (3174), 12 сакавіка 2017 г.

Беларуская літаратура па-польску

Уршуля ШУБЗДА

Тры беларускія кніжкі ў польскім перакладзе неўзабаве з’явяцца ў кнігарнях. Размова ідзе пра прозу Барыса Пятровіча і Алены Брава, а таксама паэзію Надзеі Артымовіч. Перакладам на польскую мову заняліся такія аўтарытэты як Міра Лукша, Юры Плютовіч і Марцін Рэмбач. Усе тры кніжкі будуць надрукаваны Фондам „Суседзі”, які плануе прамоцыю ўсіх трох яшчэ ў першым квартале гэтага года. Аб гэтым „Ніве” расказаў старшыня фонду Андрэй Каліноўскі.

— Дзякуючы вам некаторыя напэўна самі адкрыюць для сябе творчасць беларускіх пісьменнікаў. А вы, як выдавецтва на што разлічваеце?

— Мы лічым, што літаратура паўплывае на гэта, што культурная блізкасць Польшчы і Беларусі будзе яшчэ больш зразумелая і яскравая.

— Але таксама беларускага Падляшша, паколькі тлумачыце таксама паэзію Надзеі Артымовіч.

— Таму мы хочам перакладаць універсальныя кніжкі. Я веру, што менавіта тыя ўніверсальныя кніжкі ўдалося нам знайсці і што беларускую літаратуру будуць чытаць у Познані, Вроцлаве ці ў Кракаве. Калі б я на гэта не спадзяваўся, не падняўся б перакладаў і выдання. Тыя асобы, якія памагалі мне выбраць творы, упэўнілі мяне яшчэ, што гэта літаратура па над Падляшша. Бывае так, што яна можа быць заўважанай у Польшчы, а калі будзе, могуць знайсціся асобы, якія схочуць перакласці яе яшчэ на іншыя мовы. Мы будзем намагацца, каб так было.

— А чаму менавіта гэтыя аўтары і гэтыя кніжкі?

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF