Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

У палескай глыбінцы (75)

Ганна КАНДРАЦЮК

Як гэта магчыма ў цэнтры Еўропы? Каб з адной да другой вёскі, якія раптам раздзяляе пяць кіламетраў, трэба дабірацца даўжэй чым у Амерыку. Нават два дні. На прыпрыпяцкім Палессі такія прыклады не рэдкасць і не навіна. Усё з за таго, што старыя камунікацыйныя шляхі па вадзе, балоце ці сухадоламі, якія служылі тысячы гадоў, зараз закрыты. Я сама два разы грымнула ілбом у нябачны мур. Здавалася, усё будзе проста. Паміж сёламі, куды вёў мой маршрут, ляжала, калі судзіць па палескіх мерках, невялікае балотца. Нейкія пяць кіламетраў, адлегласць — як рукой падаць! Дзве гадзіны спакойнага маршу. Раней, калі яшчэ не было дарог, людзі хадзілі туды праз балота або плылі чоўнам, і нават не ўяўлялі, што можа быць іначай.

Блакада старых камунікацыйных шляхоў змяніла спосаб успрымання прасторы ды развеяла рашучасць туземцаў. Сёння такое падарожжа здавалася немагчымым, рызыкоўным і кашмарна дарагім. Апошняя заўвага датычыць вадзяных падарожжаў па Прыпяці, якія манапалізаваў Прыпяцкі нацыянальны парк. Зза нізкага ўзроўню вады рух на рацэ быў спынены ўжо ад паловы чэрвеня. Дзейнічала тут яшчэ афрыканская лагістыка. Усё даводзілася афармляць з дапамогай знаёмых людзей, якія замест туземцаў, на месца гідаў чамусьці прапанавалі гарадскіх хітруноў. Мой перавозчык застаўляў чакаць некалькі дзён, каб у міжчасе адмовіцца ад паслугі.

— Не паеду, — сцвердзіў канчаткова, — замала вады на рацэ. Прыязджайце вясной, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF