Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

Першы вернісаж

Іаанна ЧАБАН

Як выявілася, ніхто з вучняў першага і другога класаў гімназіі ў Крынках не быў яшчэ ў галерэі, хіба што гандлёвай.

— Забудзьце на хвіліну пра галерэйныя крамы і перанясемся ў свет сапраўднага мастацтва, — звяртаюся я да ўдзельнікаў вернісажу, у гэты раз узяўшы на сябе ролю куратара выстаўкі графікі вучняў Мастацкага ліцэя імя Артура Гротгера ў Супраслі. Падрыхтоўку пачала я ўжо некалькі месяцаў раней. На шчасце атрымалася закупіць камплект спецыяльных рамак, якія забяспечваюць мастацкія працы перад пылам. Несла я іх па Беластоку на плячах праз паўгорада. Усё паводле дагавору з мастачкай з Крынак Мартай МушынскайЮзафовіч — настаўніцай супрасльскага ліцэя і мамай дзвюх маіх вучаніц.

Заўсёды цешыць, калі бацькі актыўна ўключаюцца ў працэс адукацыі дзяцей, падтрымліваюць педагогаў. Такім чынам вернісаж у крынскай школьнай бібліятэцы адбыўся без лішніх коштаў. А яшчэ з дапамогай прыйшла іншая маці — Іаанна Янкевіч. Як заўсёды з’явілася яна не з пустымі рукамі, а з хатнімі пірагамі. Вядома, сапраўдны вернісаж заўсёды адбываецца з пачастункам. Але Іаанне перш за ўсё цікава было паўдзельнічаць у культурным мерапрыемстве. Трэба адзначыць, што такая ахвота — рэдкая прыкмета ў нашым народзе. Прыйшоў і сталы наведвальнік бібліятэчных мерапрыемстваў наш школьны праваслаўнакаталіцкі бацька ксёндз Пётр Васілеўскі. Мала таго, наш сантэхнік і заадно майстар на ўсе рукі Яраслаў Скроўба, нягледзячы на хваробу і бальнічны лісток, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF