Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

Так будавалі царкву ў Ячне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

— У Ячне ў 1986 годзе згарэла старая царква, а Вы прыйшлі два гады пасля таго. Вы трапілі ў Ячна з Юраўлян і які вобраз пабачылі Вы ў Ячне? Кінулі ж Вас, так можна сказаць, на шырокую і глыбокую ваду. Малады бацюшка, без будаўнічага вопыту...

— У Юраўлянах я канчаў пабудову плябаніі, якая там была ў сырым стане, справа была хутка, цягам паўгода, завершана, таму можа і ўладыка Сава выслаў мяне ў Ячна. Юраўляны былі малым прыходам, а Ячна мо ў два разы большым.

— Прыходзіце ў Ячна, а там што? Работы ўжо пачаліся?..

— Царква стаяла ў сырым стане, без званіцы, дах пакрыты толю і завяршалася крыццё першага, галоўнага, купала, бо званіцы, як я ўжо згадаў, тады яшчэ не было. А ўнутры царквы пясок, мяшкі з пад цэменту і, агульна кажучы, бязладдзе. Маліліся ў капліцы на могілках. І трэба было штось далей рабіць.

— Значыць, да Вашага прыбыцця сцены ўжо стаялі...

— Сцены стаялі, вокны былі ўстаўлены. Яшчэ пры вокнах стаялі рэшткі рыштаванняў, з якіх шкляры ўстаўлялі шыбы. Былі часовыя дзверы, абабітыя, калі добра помню, толем. Сцены без тынку. А згаданы купал быў пакрыты бляхаю недзе ў палове; крыж на купале ўжо быў. А наша сям’я прыехала з двойкай дзяцей, найстарэйшай дачцэ было няпоўныя два гады, а другой дачцэ было чатыры месяцы ад роду. А першую службу служыў я на Пакровы. Хаця ў той час у Новым Двары было прыходскае свята; гэта было бадай два дні пасля нашага прыезду ў Ячна. Служыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF