Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

«Сябры БДК»

Аляксей МАРОЗ

Бяльшчане ахвотна прымаюць удзел у культурным мерапрыемстве «Бельскія мастацкія кліматы». Пачалі яго арганізаваць у Бельскім доме культуры ў канцы дзевяностых гадоў і пасля перапынку працягваюць у пашыранай форме надалей. Спачатку перад публікай выступілі музычныя калектывы. Цяпер побач спеваў і танцаў можна пачуць дэкламацыю і інфармацыю аб усебаковай дзейнасці дома культуры, быць сведкам уручэння ўзнагарод «Сябра БДК» і паглядзець мастацкія выставы.

Падчас «Бельскіх мастацкіх кліматаў», якія адбыліся 18 лютага, многа выступленняў прагучала на сцэне пабеларуску. Цікава запрэзентаваліся беларускія калектывы «Куранты», «Маланка» ды хор песні і танца «Васілёчкі», якія дзейнічаюць пры доме культуры. Прыгожа спявалі салісткі з Кобрына, горадапабраціма БельскаПадляшскага. Пасля дэкламацыі пабеларуску пайшла гаворка пра абрадавую групу тэатральнага калектыву «Антракт», якая ўдала прэзентуе неапрацаваны беларускі фальклор. Узнагароды «Сябра Бельскага дома культуры» атрымалі таксама трое мясцовых беларусаў.

Супрацоўніцтва з Кобрынам прабівалі бельскі фалькларыст і гісторык Дарафей Фіёнік і ягоны Музей малой айчыны ў Студзіводах. Гісторыкі з Кобрына прымалі ўдзел у гістарычнай канферэнцыі ў Бельску, а калектывы з Кобрыншчыны па запрашэнні Студзіводскага музея першапачаткова выступалі ў Студзіводах і іншых мясцовасцях Бельшчыны. Пасля супрацоўніцтва было наладжана на ўзроўні ўлад гарадоў БельскПадляшскі і Кобрын. У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF