Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

Мае падляшскія дзевяностыя (ч. ІІІ)

Юрка БУЙНЮК

«Big Cyc»: Найбольш «яйцарская», тобок прыкольная панкроккапэла Польшчы. Рокблазны ахінаючай рэчаіснасці.

Радыё Рацыя: Яшчэ ў канцы 90х гадоў ХХ стагоддзя пачало вяшчаць першае беларускае радыё з Беласточчыны — Радыё Рацыя. Аднак сігнал быў слабаваты, але нейкім цудам лавілі яго радыёпрыёмнікі ў 2000 годзе ў маёй вёсцы Маліннікі. Слухалі яго нават мае сябрыпалякі, што жылі ў студэнцкім інтэрнаце ў Беластоку. У 2002 годзе было закрыта, а з 2006 года вярнулася і вяшчае не толькі на Падляшша. Едучы на Мазуры, каля Граева ў машыне мы слухалі Радыё Рацыя. Нават у Алецку ёсць адзін верны фанат Рацыі, якую ловіць у сваім радыёпрыёмніку. Праз інтэрнэт Рацыю слухае цэлы свет. Нават людзі з Аўстраліі і Канады звоняць у перадачу «Падляшскі канцэрт пажаданняў».

Вогнішчы: У 90я ніхто не рабіў грыляў, толькі распальвалі вогнішча і смажылі каўбаску на кіёчках. Часта бывала, што пры вогнішчы спявалі песні пад гітару ці гармонік. Пераважна вогнішча рабілі мы з сябрамі з белліцэя або на Сустрэчах «Зоркі». Зараз таксама, будучы ў адпачынку на Мазурах, рабіў я вогнішча. Значыць, яшчэ не да канца прайшла мода арганізаваць вогнішчы.

«Прымакі»

Пасля гурта «АС» — другі самы папулярны беларускі гурт з Беласточчыны. У 90х гадах зрабілі кар’еру і заваявалі папулярнасць, дзякуючы менавіта лэмкаўскай песні «Смэрэка». Астатнія песні з касеты «Зорка ясная» былі на беларускай мове. Касета прадавалася як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF