Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

Кожны пісаць можа

Міры ЛУКШЫ

...і не толькі ў Гарадоцкай гміне. На дзясяты выпуск літаратурнага конкурсу для аматараў, арганізаванага войтам, Гмінным цэнтрам культуры — Домам культуры імя Кастуся Каліноўскага ды літаратурнай групай «Каласы» (якая зноў мацуецца і яднае свае шэрагі) свае творы — паэтычныя і празаічныя — прыслалі аўтары можна сказаць што з усёй краіны. Праўда, сёлета было менш маладых аўтараў у конкурсе „Пісаць кожны можа” — толькі адна асоба ў катэгорыі вучняў пачатковай школы, а сярод гімназістаў — дзве асобы. У катэгорыі вучняў сярэдніх школ і дарослых — 17 аўтараў — разам дваццаць аўтараў прыслала свае вершы і прозу. У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку адбылося ўрачыстае як заўсёды падвядзенне вынікаў літаратурнай творчасці. На мерапрыемстве ў Дзень закаханых (бо найбольш было твораў пра любоў) прысутнічалі мясцовыя ўлады, аматары паэзіі з цэлай гміны, творцы ды іх суседзі і сябры.

Журы ў складзе: філолагі Дарота Сульжык, Ірына Матысюк і Анна Гжэсь сярод гэтай групы вылучылі моцную жменьку аўтараў з Дому сацыяльнай апекі ў Ялоўцы, якія і прыслалі вельмі цікавыя творы, і прыгожа выступілі, як пан Тамаш Твараноўскі, як схаваўся над псеўданімам «Самот» (ІІ месца ў паэзіі) сваім кранальным творам «Wołanie». Янка Карповіч з творам «Забава на каляды» здабыў першае месца ў прозе. На першым месцы таксама вершы сатырыка і лірыка Янука Грыцука з Гарадка «Столак». У трэцяй катэгорыі трэцяе месца атрымаў твор — паэтычная проза — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF