Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

Архіпатрыятызм

Міраслаў ГРЫКА

Любоў да Радзімы сапраўдная тады, калі яна сціплая. Калі яна становіцца гучная і гаманкая, трэба пільна азірацца па баках. Можа хтосьці ўсчынае псеўдапатрыятычны гам, каб схавацца за ім са сваімі эгаістычнымі мэтамі. Незалежна ад таго, вялікія яны ці малыя. Але эгаістычныя яны, таму што вымяраюцца толькі маштабам уласнага задавальнення. Чаму і для чаго, гэта ўжо іншая гісторыя.

Ёсць некаторыя словы з незаплямленым значэннем. Пры ўмове, аднак, што пра іх сэнс клапоцяцца ў паўсядзённых паводзінах. У дзеянні не напаказ, не для галачкі. Не пад звон, не пад свята. Скажам, «патрыятызм». Або «Бог». Злоўжыванне імі прыводзіць да дэградацыі сэнсу, які ў сабе маюць. Чалавека веры не робіць слова «Бог», пастаўленае па ўсіх склонах і пры любых нагодах, а патрыёта — пустая дэкларацыя любові да Айчыны, запоўненая парожнімі знявагамі і бяззместавай нянавісцю. Шчырая рэлігійнасць патрабуе, каб не злоўжываць імя Бога дарэмна. Нават для атэіста слова «Бог» з’яўляецца важкім, таму што на яго аснове будуе свой асабісты погляд на свет. Патрабуючы павагі да сваіх перакананняў або рацый, трэба паважаць супрацьлеглую пазіцыю. Патрыятызм мае не адно імя. Любоў да Айчыны можа выяўляцца парознаму. Успрыманне карысці іншых, добрасумленная праца гэта таксама патрыятызм. На жаль, гэта слова сёння становіцца ўсё больш шаблонным, паношаным. Таму лёгка даклейваюцца да яго ксенафобія, нацыяналізм, расізм ...

Патрыятызм, калі зашмат размоў пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF