Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

Гісторыя па коле

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Не пакідае адчуванне цыклічнасці гісторыі. Тыя падзеі, якія адбываюцца зараз у Беларусі, вельмі нагадваюць час трыццацігадовай даўніны і дазваляюць меркаваць, што яна развіваецца якраз па спіралі. Шкада толькі, што нам, хто памятае час сканання Савецкага Саюза, зараз не па дваццаць гадоў, а па пяцьдзясят і больш...

Люты — звычайна спакойны месяц у сэнсе грамадскай актыўнасці. Абуджэнне часцей надыходзіць увесну, аднак на гэты раз працэс пайшоў хутчэй. На пляцы розных беларускіх гарадоў павалілі людзі, прычым пайшлі туды стыхійна, спантанна і неарганізавана. Мусіць перасталі верыць тэлевізару, у якім апавядаецца пра сацыяльны рай у Беларусі. А кропляй, што перапоўніла чашу, здавалася б, бясконцага цярпення, стаў падатак на так званых „дармаедаў” — на людзей, якія насамрэч у пераважнай бальшыні цяжка працуюць, забяспечваюць сваіх блізкіх і выжываюць насуперак дзеянняў і палітыкі нядбайнай дзяржавы. Больш таго, яны памагаюць і сваім сем’ям, і хай не наўпрост, але спрыяюць краіне ў няпростай эканамічнай сітуацыі. Але дзяржаўнаму ненажэрнаму чэраву ўсё мала. Велізарны штат дзяржаўных чыноўнікаў, сярод якіх асабліва трэба вылучыць разнастайных прапагандыстаў, ідэолагаў, а таксама процьму сілавых структур — вось дзе сапраўдныя дармаеды на шыі народа. Але людзі больш трываць не хочуць і дзяржава зараз узяла паўзу, не ведае, што рабіць — ці размахваць далей сваёй карнай дубінай, ці... А зрэшты яны толькі і ўмеюць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF