Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

ІІ Гайнаўскі марш памяці выклятых жаўнераў

Аляксей МАРОЗ

150-200 чалавек, як ацаніла паліцыя, прайшло па Гайнаўцы ў ІІ Маршы памяці выклятых жаўнераў, які зладзілі «Нацыянальная Гайнаўка» і «ONR» Беласток. Выйшлі яны з пад касцёла Узвышэння Святога Крыжа да Гайнаўскага дома культуры, праходзячы па дарозе непадалёк ад Гарадскога магістрата. Удзельнікі маршу не прайшлі каля СвятаТроіцкага сабора ў Гайнаўцы, як планавалі яго арганізатары, бо каля сабора сабраліся ўдзельнікі легальнай маніфестацыі, сарганізаванай ініцыятывай «Грамадзяне РП», да якіх далучыліся ўдзельнікі і прыхільнікі «Антыфы». Паўстала тады небяспека сутыкнення іх з удзельнікамі ІІ Маршу памяці выклятых жаўнераў і паліцыя не пусціла марш на вуліцу айца Антонія Дзевятоўскага, галоўнага будаўнічага гайнаўскага сабора, побач якой непасрэдна знаходзіцца СвятаТроіцкі сабор. У выніку марш пайшоў у наваколле ГДК іншай трасай, вакол Асяродка спорту і рэкрэацыі.

Закалот вакол ІІ Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў пачаўся некалькі тыдняў таму. Яго прычынай стала не толькі асоба Рамуальда Райса «Бурага», адказнага за пацыфікацыю беларускіх вёсак на Падляшшы ў 1946 годзе, які падчас мінулагодняга маршу праслаўляўся на плакатах, але перш за ўсё траса сёлетняга маршу і час яго правядзення. Праваслаўныя жыхары Гайнаўкі, але таксама многія яе жыхары каталіцкага веравызнання, сталі крытыкаваць трасу ІІ Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў, які быў запланаваны на 26 лютага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF