Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

У палескай глыбінцы (74)

Ганна КАНДРАЦЮК

— А колькі часу ваш кіндзюк прыдатны для спажывання?

— Нават і сто гадоў! — кажа спадар Леанід Кустынец.

У прысутнасці спадара Леаніда ўсё здавалася магчымым. Яго аўтарытэт і харызма не дазволілі хоць бы на секунду пасумнявацца. Мне стала жэшка на душы. Знайсці такі рэцэпт, як выйграць мільён еўра на латарэі. Гэта быў яшчэ адзін палескі цуд, які сам нечакана папаўся ў рукі, тобок, у жывот.

З Леанідам Хведаравічам пазнаёмілася я ў доме бабы Мані, ля берага возера Нобель.

— Пайшлі да мяне ў госці, — прапанаваў ён, — пабачыце, як адрамантаваў я хату.

Раней пахваліла я печ, маляваны куфар і разнаколерныя вышыванкі ў традыцыйным, драўляным мяшчанскім доме старажылкі. Спадар Кустынец, хоць не радавіты нобельніца, займеў славу знакамітага дачніка. У мясціне паспелі ўжо прышпіліць яму жартоўную мянушку: Дзед Шпірт. Гэта таму, што ён надзвычай гасцінны чалавек. Як сам прызнаўся, калі едзе на дачу, у яго заўсёды поўны багажнік яды і пітва. Ды ніколі не менш трыццаці бутэлечак! Праўда, частка алкагольных напояў ідзе для падрыхтоўкі культавых страў, як шашлык аля маршал Жукаў, — пра іх таксама далей пойдзе мова.

Так ці інакш, адмовіцца не было як. Двор спадара Леаніда вабіў нейкай тайнай. Ён знаходзіўся за высокім плотам і саліднай брамай. Чалавек адразу разумеў, што тут заходзяць толькі па спецыяльным запрашэнні.

Ды што тут скрываць, ногі самі пайшлі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF