Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

Недачышчанае чысткай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Каля кіламетра на поўдзень ад Харошчы, побач даўняй дарогі з Беластока ў напрамку Варшавы, знаходзіцца выдатны мемарыяльны комплекс. Прысвечаны ён памяці ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання, якія за ўдзел у ім былі пакараны такім жа прысудам, што і Кастусь Каліноўскі. Месца названа Шыбеніцай. Памяць пра жорсткасць паўстання глыбока засела ў людскай свядомасці. Ды і шмат жорсткасці засеялася ў мясцовых душах...

Ад Харошчы ў напрамку Зачарлян не надта векавыя лясы, мабыць пасаджаныя ў Геркаўскую эпоху. Сама вёска Зачарляны зараз уяўляе сабою раскіданыя ў рознай ад сябе адлегласці новенькія катэджы. Самой вёскі, як вуліцоўкі, мала. На яе паўднёвай акраіне будынак былой школы, які стаў прытулкам для абнадзейваючых вяртанне ў нармальны рытм жыцця наркаманаў. Перад будынкам цэментны праваслаўны крыж з 1890 года з падзячнай эпітафіяй за захаванне пры жыцці расейскага імператара Аляксандра ІІІ. Поезд, які вёз цара, зваліўся з рэек у 1888 годзе, але галоўнаму пасажыру і ягонай сям’і нічога сур’ёзнага не сталася. Пад падзячнай эпітафіяй і ахвяраванне — за здароўе сялян вёскі Зачарляны. Расійскі даведнік з 1899 года пісаў больш: „Памятник увечан 8конечным железным крестом и окружен красивой легкого рисунка железной оградой. Святая икона Нерукотворенного Спасителева образа прекрасной живописи в сем памятнике — приношение бывшего в сем же поезде и тоже спасшегося кондуктора, уроженца сего селения. Такой же (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF