Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

Бітва пад Валіламі (29 красавіка 1863 года)

Васіль ГЕРАСІМЧЫК

Беластоцкі атрад. На світанні 24 красавіка 1864 года горад Беласток партыямі па некалькі чалавек пачалі пакідаць маладыя хлопцы, якія праз Зялёную Пушчу накіроўваліся ў вёску Каменка. Менавіта тут быў прызначаны зборны пункт для добраахвотнікаў, якія рыхтаваліся далучыцца да распачатага ў студзені 1863 года на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай паўстання.

Напярэдадні ў Беластоку былі раскуплены амаль усе каўбасы і хлеб. Занепакоеныя ўлады зачынілі гарадскія заставы, а вуліцы запоўніліся вайсковымі патрулямі. Аднак гэта не перашкодзіла далучыцца да паўстання 70 жыхарам Беластока. 27 красавіка на іх пошукі выступіў расійскі батальён пяхоты пры трох гарматах і сотняю казакоў.

Беласток пакідалі не толькі шэраговыя яго жыхары. Сярод іх таксама былі афіцэры рускага Лібаўскага палка і гарадскога гарнізона, якія далучыліся да барацьбы: Антон Баранцэвіч, Уладзіслаў Брант, Авіт Міцэвіч, Апалінар Роман. Камандзірам паўстанцаў абралі капітана Юльяна Эйтміновіча.

Злучэнне з бельскім і сакольскім атрадамі

На наступны дзень, 25 красавіка, беластоцкі атрад з пад Каменкі рушыў у лясны гушчар Стажынкі. Тут да іх далучыліся 130 паўстанцаў з Бельска на чале з адстаўным маёрам расійскіх войскаў Эдвардам Кярсноўскім па мянушцы „Гром”. Сабраныя дзве сотні чалавек былі падзелены на секцыі і 26 красавіка яны прыбылі ў вёску Сакалда.

У Сакалдзе жыхарам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF