Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

Нараўка паўвека таму

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Цяпер найбольшая вёска Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета Нараўка налічвае 878 жыхароў (у 2015 годзе было іх 894). У недалёкім мінулым больш тысячы чалавек не было. Вёска знаходзіцца над завілістай пушчанскай ракою Нараўкай. Тут прыгожае ў кожную пару года наваколле. Я помню Нараўку яшчэ з драўлянымі дамамі, такімі ж агароджамі каля іх, брамамі і веснічкамі, з вузкімі вулакчкамі і са старымі могілкамі. Была яна ціхая, спакойная. Толькі на галоўных вуліцах быў брук. Расло многа ліставых дрэў, перш за ўсё ліп. Памятаю 5кіламетравую пясчаную дарогу з Новага Ляўкова ў Нараўку і той час, калі на ёй пачалася пракладка бруку. Ездзіў фурманкай з бацькам, калі восенню трэба было везці частку жыта (недзе паўтоны) ў вялікія склады ГС, здаваць яго ў рамках г.зв. кантынгенту. Я меў абавязак пільнаваць каня і воз.

Школа, дзіцячы садок, кіно „Лес”, амбулаторыя з палатай для парадзіх і памяшканнем для акушэркі на другім паверсе (была яна з ганачкам), пошта, даволі прасторны клуб, крамы, гасцініца з высокімі бетоннымі ўсходамі, пякарня былі ў драўляных будынках. Яны мне падабаліся, былі прыгожыя. Зараз прадаўжаюць сваё існаванне адзін школьны пры самой вуліцы (тут зараз галерэя), прадшкольны (тут святліца) і паштовы будынкі. Установы — ГРН і ГС — знаходзіліся таксама ў драўляных будынках. Дамы гэтыя і зараз стаяць.

Калі я быў яшчэ вучнем пачатковай школы, летам прыязджаў у нараўчанскую кнігарню, купляў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF