Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

Турызм у Арлянскай гміне

Чыстае асяроддзе і суседства Белавежскай пушчы з’яўляюцца прываблівымі фактарамі для турыстаў. Турыстычную прывабнасць падмацоўваюць таксама мясцовыя архітэктурныя помнікі; на жаль, частка апошніх патрабуе рамонту, а некаторыя пападаюць у руіну. Абнадзейвае вяртанне 19 лістапада леташняга года абноўленай скульптуры Яна Непамуцкага на сваё месца ў ШчытахДзенцялове. 23 лістапада мінулага года войт і Гмінная рада атрымалі ліст ад новага настаяцеля Арлянскага прыхода з „гарачай просьбай аб фінансавай падтрымцы капітальнага рамонту гістарычнай драўлянай званіцы з ХІХ стагоддзя ды частковага рамонту Міхайлаўскай царквы”.

Архітэктурныя помнікі

У Орлі:

царква св. Архістраціга Міхаіла з 1797 года;

званіца з ХІХ ст.;

праваслаўныя могілкі;

могільнікавая царква свсв. Кірылы і Мяфодзія.

У XVI стагоддзі ў Орлі былі дзве царквы: св. Сімяона Стоўпніка і св. Іаана Багаслова. Гэты апошні храм існаваў да XVIІІ ст., а Сімяонаўская царква згарэла ў 1790 годзе. Сем гадоў пазней на яе месцы была ўзведзена царква св. Архістраціга Міхаіла. У 18671870 гг. была пабудавана могільнікавая царква свсв. Кірылы і Мяфодзія. На старым цэрквіску, дзе стаяў самы першы арлянскі храм, у 19891994 гг., дзякуючы намаганням тадышняга настаяцеля а. Аляксандра Такарэўскага, была пабудавана мураваная капліца св. Сімяона Стоўпніка.

Цяперашні настаяцель а. Славамір Хвойка ў згаданым пісьме падкрэслівае: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF