Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

Пушча мяняецца

Міра ЛУКША

Адам Вайрак, жыхар Белавежжа, завітаў 16 лютага на вечаровую сустрэчу з цыкла „Пагаворым пра...” у „Склеп з культурай” пры ПШ № 4, які вядзе згуртаванне АББА на карысць дзяцей вывучаючых беларускую мову. Прыбыло на яе шмат людзей, зацікаўленых Белавежскай пушчай, з усяго Беластока, не толькі з беларускага асяроддзя. Адам Вайрак, журналіст, эколаг, пісьменнік, «класік польскай журналістыкі пра прыроду і экалогію не толькі ў Польшчы» — з’яўляецца аўтарам кніг і артыкулаў пра натуру, у тым ліку для дзяцей. Родам ён з Варшавы — з Жалібожа — жыў там паміж Яцкам Куранем і Яраславам Качынскім. Белавежскую пушчу, якую першы раз убачыў на школьнай экскурсіі, аблюбаваў для жытла і стаў яе свядомым жыхарам — з 1997 года жыве ў пушчанскай вёсцы Тэрэміскі, сярод звяроў, вядзе даследаванні і назіранні. Супрацоўніцтва з «Выбарчай газетай» пачаў яшчэ ў ліцэі, пішучы артыкул пра знікненне рысяў. Пушчу лічыць агульным багаццем чалавечнасці, якое аддадзена нам у рукі. На яго думку найлепш было б, калі б чалавек не навязваўся пушчы са сваёй апекай і гаспадаркай, а дазволіў кіравацца ёй уласнымі правіламі.

Эколаг захапляецца кожнай часцінкай Пушчы, апякуецца таксама жывёламі, якія трапілі ў яго дом. Гэта былі між іншым дзясяткі буслоў, выдра, барсукі.

— Вельмі люблю зуброў. Як такому вялікаму звяру ўдалося вытрываць: зубр перажыў змены клімату, пазбегнуў вымірання. Маманты, насарогі, туры, дзікія коні вымерлі, а зубр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF