Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

Прадпрымецца

Міраслаў ГРЫКА

У Беларусі адбылося нешта незвычайнае. На вуліцах Гомеля, Віцебска і некалькіх яшчэ гарадоў праходзілі ў апошнія дні масавыя дэманстрацыі. Накіраваныя галоўным чынам супраць прэзідэнцкага ўказа № 3, не былі яны, аднак, вольныя ад шаблонных на працягу многіх гадоў палітычных лозунгаў, такіх як «Лукашэнка сыходзь!». Згаданы ўказ прэзідэнта ўводзіць падатак на так званых «тунеядцаў» — дармаедаў, а налічвае ён 800 злотых. Па бягучым абменным курсе беларускага рубля, сума, несумненна, немалая. Нават для тых, хто займаецца мурашыным гандлем на памежжы. Паразітамдармаедам па вызначэнні ўказа з’яўляецца кожны, хто рабіў менш чым 183 дзён у год. Калі беларуская гаспадарка ледзь дыхае, і дзяржаўная эканоміка сыплецца як пілавінне з трубаправода, злучаючага Расію з Беларуссю, поўнапрацоўны час занятку не ў стане выказаць нават гіпатэтычныя напіхачы плюшавых мішак. Што ж тады казаць пра рабочых на заводах, якія працуюць па адну трэць свістка або земляробах у зімовую пару, калі плён да гэтага часу сабраны? У дэманстрацыях прынялі ўдзел — падкрэсліваюць агенцтвы — не толькі актывісты апазіцыі і незалежныя прафсаюзы, але і пенсіянеры, якія скардзяцца на нізкія пенсіі, моладзь, якая заўжды незадаволеная жыццём і невядома чаму — сем’і з дзецьмі.

Гэтым своеасаблівым пратэстам папярэднічала ранейшая на некалькі дзён відная сустрэча Лукашэнкі з галоўным рэдактарам апазіцыйнай «Народнай волі» Язэпам Сярэдзічам, які — як ён сказаў — заклікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF