Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

Як гарачы ІІ Гайнаўскі марш памяці выклятых жаўнераў?

Аляксей МАРОЗ

ІІ Гайнаўскі марш памяці выклятых жаўнераў хочуць 26 лютага арганізаваць у Гайнаўцы мясцовая «Нацыянальная Гайнаўка» і «ONR» з Беластока. Гайнаўская гарадская радная Эва Рыгаровіч напісала адкрыты ліст да бургамістра Гайнаўкі, у якім заклікае граданачальніка не даваць згоды на марш па прычыне намеру правядзення яго, між іншым, каля Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы і ў час, калі праваслаўныя вернікі ў Нядзелю прабачэння правінаў маюць там маліцца падчас спецыяльнай вячэрняй багаслужбы перад Вялікім постам і прасіць адзін у другога прабачэння. Радная Рыгаровіч лічыць, што час правядзення маршу і яго траса з’яўляюцца правакацыяй у адносінах да жыхароў горада. З дапамогай гайнавян сабрала яна пад адкрытым лістом подпісы больш за 600 гараджан.

— Да напісання гэтага ліста спрычыніліся выказванні многіх гайнавян, якія тэлефанавалі мне і гаварылі мне асабіста, што сёлета траса маршу ў гонар выклятых жаўнераў будзе праходзіць якраз каля Свята-Троіцкага сабора і ў час, калі мы будзем там маліцца і прасіць прабачэння правінаў адзін у аднаго. Жыхары нашага горада праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў заклікалі выступіць супраць такога маршу, а пад адкрытым лістом падпісалася больш за 600 чалавек, якія падзяляюць погляд, што марш 26 лютага ва ўзгаданым мною часе і каля нашага сабора гэта правакацыя ў адносінах да праваслаўных і астатніх жыхароў нашага горада. Мы заклікаем бургамістра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF