Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

У палескай глыбінцы (73)

Ганна КАНДРАЦЮК

Сярод зялёных джунгляў трыснягу віднелі скошаныя ўчасткі са стагамі. Яны напаміналі паляны, высечаныя сярод гушчэчы травы. Паколькі карціна не была відавочнай з дарогі, а толькі з высі моста, прамовіла як адкрыццё і сенсацыя. Яшчэ адносна нядаўна стагі лічыліся неад’емным матывам палескага краявіду. Гэта прыблізна так, як пазбавіць Егіпет пірамід. А зараз я працірала вочы і глядзела то на сена, то на ваду. Жывапісны вобраз, пратканы пастэльнымі колерамі спелага лета, наклікаў настальгію і адначасова пачуццё страты. Штось падобнае памятаю з часоў дзяцінства. Так выглядала даліна Нарвы паўстагоддзя таму назад. З касьбой і сенаваннем спалучалася асобная субкультура, акрашаная песнямі, легендамі і павер’ямі. Іх рытм і настрой вызначала рака, якую кожны адчуваў у сваёй крыві і нагах а вопыт сужыцця з прыродай падказвалі расліны, птушкі і ваўкі. Усё гэта адвечная духовая спадчына, якая расплылася ў лянівым кансумерызме і забыцці. Ці падобны лёс чакаў прыпрыпяцікх жыхароў?

Вада на Прыпяці на тэрыторыі сяла Вэтлы, нягледзячы на двухгадовую засуху, здавалася дзіўна павышанай. На паўнаводных прытоках, разам з хатнімі гусямі і качкамі, плавалі дзікія лебедзі. Я знаходзілася ў межах Нацыянальнага парку „ПрыпяцьСтаход”, ды не толькі. Ад сямі гадоў тут назначаны трансгранічны балотнавадзяны ўчастак для вадаплаўных птушак. Зона, як прачытала я ў каляровых буклетах, набыла міжнароднае значэнне. Што гэта значыла для мясцовых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF