Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

Горад з каралеўскім летапісам

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У казках, так народных, як і аўтарскіх, здараюцца мезальянсныя сюжэты. Вось, у беларускіх народных казках бывае так, што найбяднейшы мужыцкі сын у выніку незвычайных абставін становіцца каралеўскім зяцем, а гэта значыць, што ў будучыні чакае яго каралеўская карона. Або бедненькую сіротную папялушку лёс узводзіць у званне будучай каралевы. Гэтак у казкахмарах. Але ж бывае, што казкі становяцца быллю, калі асоба з ніжэйшых грамадскіх слаёў выходзіць у найвышэйшыя грамадскія вярхі.

Найслаўнейшым сужонствам у Візантыйскай імперыі былі кесар Юстыніян і ягоная жонка Феадора. Апошняя выводзілася з грамадскіх нізоў, і, як сцвярджаюць некаторыя гістарычныя даведкі, мела за сабою надта нізавыя паводзіны, калі іх арыенцірам не былі патрабаванні духа, але патрабаванні цела. Вікіпедыя: „Начальный этап жизни будущей императрицы и святой не подтверждается и не опровергается текстом житий Феодоры, в которых кратко указывается — была сначала грешницей, но потом раскаялась”. Правілі яны Візантыяй у першай палове VI стагоддзя...

Прамінула тысячагоддзе і ў месцы Візантыі з’явілася новая імперыя, турэцкая. Яе сталіца, якая даўней называлася Канстанцінопалем, прыняла назву Стамбул, а правіцель стаў называцца султанам. У першай палове ХVI стагоддзя правіў там Сулейман І Пышны, а ягонай галоўнай жонкай стала Раксалана, верагодна дачка праваслаўнага святара з усходу Галіччыны Анастасія Лісоўская, якая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF