Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

Сяргей КІШЫЦКІ

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Другой асобай, якой прыйшлося мне крыху пашукаць, быў Сяргей Кішыцкі, вядомы як мастак, які афармляў „Ніву” праз нядоўгі час на пераломе 1950/1960-х гг. Георгій Валкавыцкі зашыфраваў яго пад ініцыяламі С. К. (Віры, Беласток 1991, с. 57). Пакуль С. Кішыцкі пачаў працаваць у „Ніве”, графічна афармляла яе Люба Красоўская. Вучылася яна ў Балгарыі, там выйшла замуж і ў 1959 г. туды з’ехала. Ёй на падмену прыйшоў С. Кішыцкі. Г. Валкавыцкі ў „Вірах” запісаў: „З адыходам Любы Красоўскай удала кроіў графічны касцюм «Нівы»”. Яго дакументы не захаваліся аднак у архіве „Нівы”, таму здабыць нейкія звесткі пра яго не было так проста. У артыкуле Іаанны Тамальскай пра беларускіх мастакоў у кнізе „Białorusini” (Варшава 2010) пра Сяргея Кішыцкага напісана: „najpewniej białostocki plastyk, o którym niewiele dziś wiemy”.

У інтэрнэтных рэсурсах можна знайсці, што чалавек з такім імем і прозвішчам быў кіраўніком мастацкай майстэрні пры Музычным тэатры ў Гдыні. Яго прозвішча можна знайсці ў тэатральных праграмах з 19701980х гадоў. Усё гэта неяк здзіўляла: няўжо гэта тая самая асоба. Даўнія супрацоўнікі „Нівы” Вера Валкавыцкая і Яніна Чарнякевіч успаміналі маладога хлопца, які насіўся (апранаўся) памастацку. Разам з Янінай Чарнякевіч сядзеў у рэдакцыйным пакоі і афармляў з ёю „Зорку”. З успамінаў Г. Валкавыцкага і з «Нівы» вядома, што ў кастрычніку (з 4 па 22) 1959 г. у Клубе міжнароднай кнігі і друку ў Беластоку адбылася мастацкая выстаўка. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF