Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

Бельск-Падляшскі ў жывапісе

Аляксей МАРОЗ

У Бельскім доме культуры здаўна дзейнічаюць дзве мастацкія майстэрні, якімі апекавалася мастацкі інструктар, а цяпер кіраўнік мастацкай адукацыі БДК Марыя Бабулевіч. Яе вучні дабіваліся поспехаў у мастацкіх конкурсах. Частка ўдзельнікаў майстэрняў працягвала вучобу ў вышэйшых навучальных установах, дзе выкарыстоўваліся іх мастацкія здольнасці. Частка займаецца мастацтвам у сваім далейшым жыцці. Якраз чатыры гады назад Марыя Бабулевіч арганізавала ў БДК мастацкую майстэрню «Аtelier», у якой сталі займацца мастацтвам дарослыя асобы. Нядаўна Бельскі дом культуры, бургамістр і Рада горада БельскПадляшскі выдалі прыгожы альбом «Бельск-Падляшскі ў жывапісе», у якім змешчаны рэпрадукцыі мастацкіх прац, перш за ўсё жывапісу, які адлюстроўвае архітэктуру Бельска-Падляшскага. Аўтарамі змешчаных там работ з’яўляецца 12 членаў майстэрні «Аtelier». Прамоцыя альбома адбылася 10 лютага ў БДК з удзелам мастакоў, працы якіх можна ўбачыць у выданні. Бургамістр Бельска Яраслаў Бароўскі назваў бельскіх мастакоў таленавітымі людзьмі, уражлівымі на акружаючае іх асяроддзе, а дырэктар БДК Малгажата БільЯрузельская сказала, што новавыдадзены альбом будзе добрай прамоцыяй горада і дома культуры, а таксама пахваліла мастакоў за выкананне цікавых прац з бельскай архітэктурай.

— На шматлікасць інспірацыі ў альбоме «Бельск-Падляшскі ў жывапісе» перакладаецца культурнае і гістарычнае багацце нашага горада. У альбоме (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF