Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

Канікулы ў арлянскім ГАК

Міхал МІНЦЭВІЧ

Пра культурную працу з наймалодшымі расказвае дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Орлі Анна НЕСЦЯРУК.

Арлянскі Гмінны асяродак культуры штогод ладзіць канікулы для дзяцей з тэрыторыі нашай гміны. Раней доўжыліся яны два тыдні, сёлета скарацілі да аднаго тыдня — з 30 студзеня да 3 лютага. Чаму скарацілі? Стараемся насыціць кожны дзень заняткамі. Цягам двух тыдняў дзеці то прыходзяць, то адыходзяць, можа ім крыху нудна, можа задоўга. Зараз мы рашылі наладзіць такія фолькавыя канікулы. Чаму фолькавыя? — пыталі мяне людзі. Гэта прыкоўвае ўвагу. Фолькавыя ад фальклору, ад нашай мясцовай традыцыі, ад нашай культуры. На заняткі прыходзяць 45 дзетак ад дашкольнага ўзросту да вучняў шостага класа.

Пачалі з пластычных заняткаў — былі гэта майстаркласы па дэкупажу з фальклорнымі ўзорамі. Дзеці выконвалі таксама свае праекты на кашульках, займаліся вышыўкай. Пасля ездзілі ў Бельскі музей, дзе дзеці аглядалі выставу вышываных ручнікоў — гэта ж таксама фальклор, вышываныя ручнікі і абрусы, якія бываюць у хатах іхніх бабуль і дзядуль. Дзеці таксама малявалі ўзоры ручнікоў на палатняных торбах.

У праграме канікул было таксама азнаямленне дзяцей з даўнімі танцамі, іншымі, чым тыя, што зараз танцуюць у дыскатэках. Гэтыя заняткі праводзілі Анна і Дарафей Фіёнікі. Быў таксама паказ гульняў, у якія калісь гулялі бабулі і дзядулі дома і на вуліцы. Паказалі дзецям, што не толькі з камп’ютарам ці мабільнікам можна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF