Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

Дабравольцы

Уршуля ШУБЗДА

Гаварыць пра Украіну палякам цяжка. Калі глядзець на яе як Стасюк, то арыенталізм, бо захапленне над разваленымі хатамі. Калі наракаць, то посткаланіялізм, бо гэта было польскае, а цяпер не шануюць. Як ставяцца да яе беларусы? Менавіта Польшча стала першай краінай, у якой дабраволец з Беларусі Янка Мельнікаў шукаў падтрымкі для ваенных дзеянняў на Усходзе. Дабравольцыўкраінцы падобных яму называюць казакамі, як і ўсіх іншаземцаў, якія ваююць за Украіну. На думку пісьменніцы Аксаны Забужко, патэнцыял кожнай нацыянальнай культуры можна мераць тым, колькі людзей іншага нацыянальнага паходжання яна ўцягвае ў сябе. Гэта доказ яе сілы.

„Самурай”

Львавянін, удзельнік падзей на сталічным Майдане Незалежнасці падчас аранжавай рэвалюцыі 2004 года не быў з боку грамадзянскага супраціву і падчас рэвалюцыі годнасці 20132014 гадоў. Актывіст і вядучы начной варты Майдана Сяргей Пахілевіч у час рэвалюцыі атрымаў раненні, аднак гэта не спыніла яго ў намеры абараняць Украіну ад агрэсара, таму запісаўся ў дабравольніцкі батальён «АУН» . Байцы батальёна «АУН» дыслакаваліся ў сяле Пяскі і прыкрывалі правы фланг абаронцам данецкага аэрапорта разам з добраахвотніцкім корпусам «Правага сектара», батальёнам «Днепр1», 93 і 95 мотастралковымі і 17 танкавай брыгадамі. Сяргей узяў сабе пазыўны «Самурай», разам з баявымі таварышамі стаяў на пазіцыях у акопах. Месца дыслакацыі нельга лічыць бяспечным.

— Ведаеш напэўна, што ўбілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF