Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

За гістарычную праўду — нашу і вашу?

Яўген ВАПА

На мінулым тыдні, пішучы пра справу фальшывай прэзентацыі злачыннай дзейнасці Рамуальда Райса «Бурага» ў Беластоцкім аддзяленні Польскага тэлебачання, а дакладней кажучы ў яго інфармацыйным выданні «Аб’ектыў», неяк закрануў я гэтую тэму ў кантэксце яе шкоднасці для польскабеларускіх кантактаў увогуле. Узгадаў, каб менавіта над цяжкімі, гістарычнымі справамі не была апушчана заслона маўчання, а патрэбу, а нават абвязак жыцця ў праўдзе маюць усе народы. І тут мяне раптам чакала неспадзяванка, выказаная міністрам замежных спраў Польшчы Вітальдам Вашчыкоўскім у час прадстаўлення ім у польскім Сейме галоўных прынцыпаў польскай замежнай палітыкі ў 2017 годзе. У сваім выступленні ў чацвер, 9 лютага наконт Беларусі знайшоўся такі абзац: «W ciągu minionego roku dokonała się zmiana polityki polskiej wobec Białorusi. Zrealizowaliśmy szereg ważnych wizyt i spotkań bilateralnych, które znacząco poszerzyły horyzont naszych stosunków. Podstawowym zadaniem będzie potwierdzenie normalizacji relacji dwustronnych konkretnymi decyzjami przede wszystkim w zakresie współpracy gospodarczej, granicznej i wymiany handlowej, a także w zakresie normalizacji relacji ze środowiskami Polaków na Białorusi. Przygotowujemy się także do uruchomienia Polsko-Białoruskiej Komisji Historycznej».

Менавіта ўзгаданне пра стварэнне ў бліжэйшай будучыні мінскаваршаўскай гістарычнай камісіі павінна быць таксама ў полі зацікаўлення і зроку нашай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF