Ніва № 08 (3171), 19 лютага 2017 г.

Ці боль можа быць каштоўнасцю?

Міраслаў ГРЫКА

Элегантнасць у кожным аспекце гэтага паняцця — ашчадная. Як у словах, так і жэстах, так і ў манеры і вопратцы, і перш за ўсё ў паўсядзённых паводзінах. Любы лішак дыскваліфікуе кагосьці ў яго імкненні да элегантнасці. Параўноўваючы элегантачку з нуварышскай расійскай эліты, абвешанай золатам і кожны дзень у собалевым палантыне, з элегантачкай буржуазнага Парыжа, лёгка зразумець розніцу паміж тым, што сціплае, ашчаднае, упэўненае ў сабе, і тым што афектаванае, крыклівае ды поўнае схаваных комплексаў.

Такім чынам, элегантнасць лучыцца з эканомікай, як мудрасць са сталасцю, а ўмеранасць з асцярогай. Ашчаджаючы на лішку, незалежна ад таго, ці маецца ён ад улады ці нараджэння, ці ад набытага матэрыяльнага ці грамадскага статусу, чалавек паводзіць сябе элегантна. Той жа прынцып выкарыстоўваецца і ў дачыненні і да груп людзей. Ці палітычных, ці грамадскіх. Лішак, перабольшанне характарызуе цяперашнюю ўладу ў Польшчы. Той жа лішак паказвае спадарыня Марын Ле Пэн, старшыня французскага „Нацыянальнага фронту”. Сабрала яна сімпатыю 25% сваіх суайчыннікаў, і хто ведае, ці яе ксенафобскія лозунгі, нацыяналістычны папулізм і асаблівы філапуцінізм не назначаць новых палітычных стандартаў у гэтай частцы Еўропы. Як гэта паўплывае на немцаў, якіх да гэтага часу ўзначальвае канцлер Ангела Меркель, якая выразна адцінаецца ад традыцыйна прарасейскай палітыкі Германіі, дзе дэмакратыя да гэтага часу не страціла свайго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF